Нашы назіральнікі, прааналізаваўшы змест раздзелаў “Выбары-2018” на афіцыйных сайтах выканкамаў, адзначаюць тры найбольш распаўсюджаныя недахопы ў працэсе інфармавання насельніцтва пра правядзенне кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання.
У Метадычным дапаможніку для ўчастковых выбарчых камісій, апублікаваным на сайце ЦВК, ніякіх зменаў працэдуры падліку галасоў, на чым пастаянна настойваюць міжнародныя і нацыянальныя назіральнікі, не адлюстравана. Як вынікае з рэкамендацый ЦВК, арганізатары мясцовых выбараў засяродзяцца толькі на тэхнічным баку празрыстасці.
29 акруговых выбарчых камісій, сфармаваных у Віцебскай вобласці, засталіся без прадстаўнікоў палітычных партый. Прычым на сяброўства ў 7-мі з іх прэтэндавалі прадстаўнікі ПБНФ і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Паседжанні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў у Мазыры нагадваюць бесперапынны прамысловы канвеер: на 5 снежня ў памяшканні Мазырскага райвыканкама прызначаныя пасяджэнні ажно шасці камісій з інтэрвалам у… 20 хвілін