Грамадзяне абскардзілі ў суд рашэнне, якім прэзідыум гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама адмовіў ім ва ўключэнні ў Віцебскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію іх прадстаўніка Паўла Левінава. Прычыны такога рашэння ім не патлумачылі.
12 з 13-ці сябраў утворанай камісіі на папярэдніх парламенцкіх выбарах уваходзілі ў акруговую камісію, але і астатні ўдзельнічаў у працы выбаркамаў іншага ўзроўню. Падчас галасавання назіральнік адзначыў збоі "адзінагалоснасці" ў дачыненні да сябраў апазіцыйных партый.
На першым пасяджэнні пасля фармавання камісіі старшыня гарсавета прапанаваў на пасаду старшыні камісіі Валянціну Мартыненка, “чыя кандыдатура была ўзгоднена з Наваполацкім гарвыканкамам і Саветам дэпутатаў”. Прапанова была падтрыманая адзінагалосна.