З Гомельскай акруговай камісіі паведамілі, што для адмены рашэння раённай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі неабходна каб кандыдатка ўзяла распіскі ў выбарцаў, што яны насамрэч падпісаліся за яе. Сп. Галіне давялося яшчэ раз звяртацца да выбарцаў ужо па распіскі.
25 студзеня Мікіту Семяненку, кандыдату ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савету, патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС. Яго запрасілі на “размову” з нагоды таго, што актывіст нібыта парушыў грамадскі парадак падчас наведвання 18 студзеня Фрунзенскай раённай выбарчай камісіі.
Назіральнік з Маладэчна Аляксандр Капуцкі параўнаў рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб месцах, вызначаных для правядзення агітацыйнай кампаніі па выбарах у раённы Савет дэпутатаў, з рашэннем папярэдняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая ажыццяўляе маніторынг на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў двадцаць восьмага склікання, запрашае валанцёраў для назірання падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання.
Статыстыка адмоў у рэгістрацыі і адкліканых заяў аб вылучэнні дазваляюць убачыць не толькі ўзровень палітычнага накалу, але і ўзровень выкарыстання тэхнічных працэдур рэгістрацыі (праверка подпісаў, дэкларацый і г.д.) у палітычнай барацьбе. Аналіз практыкі і колькасных дадзеных дазваляюць сцвярджаць, што працэдуры праверак прымяняліся ВК селектыўна, перш за ўсё супраць апазіцыйных кандыдатаў.
Смаргонская раённая дзяржаўная газета «Светлы шлях» у нумары ад 19 студзеня 2018 года размясціла інфармацыю пра рэгістрацыю кандыдатаў ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Смаргонскага раённага Саветаў дэпутатаў.
Баранавіцкі актывіст, кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў Рыгор Грык, праводзіў агітацыю і збор подпісаў каля Палескага рынку. Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі - лейтэнант Валошын і незнаёмы капітан і прапанавалі скласці пратакол апытання.
Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, сябра ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.