Пры зборы подпісаў за вылучэнне кадыдатам у дэпутаты Наталлі Слепян, якая мае намер вылучацца па Куйбышаўскай выбарчай акрузе №46 г. Мінска, мела месца выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу. Дарэчы, Наталля Сляпян з’яўляецца дырэктарам Мінскай сярэдняй школы №53 і дзеючым дэпутатам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.
Па ўсёй Гарадзенскай вобласці агульная колькасць ініцыятыўных груп, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю ў абласную, гарадскую, раённыя, сельскія выбарчыя камісіі склала 1942. Пры гэтым толькі 29 з іх, якія былі зарэгістраваны, выступаюць за вылучэнне прадстаўнікоў дэмакратычнага блоку, што складае менш за 1,5%.
На сваім чацвёртым паседжанні 18 снежня Жодзінская гарадская выбарчая камісія разглядала толькі адно пытанне: аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Настассі Герыловіч. Заява і неабходныя дакументы былі пададзеныя яшчэ 14 снежня напрыканцы працоўнага дня камісіі.
Валанцёрская служба "Вясны" прапануе перастаць верыць у сіні экран і паспрабаваць паглядзець на ўсё ўласнымі вачыма. Ёсць магчымасць незалежна паназіраць за такой рэдкай (раз на чатыры гады) падзеяй як выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў.
Колькі грошай і на якія выдаткі выдзяляецца выбарчым камісіям? Такая інфармацыя, на думку незалежных назіральнікаў, павінна публікавацца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах выканаўчых камітэтаў дзеля захавання нормы закона пра галоснасць выбараў.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прыехала, каб правесці трэнінг-навучанне для кіраўнікоў выбарчых камісій. Аднак пра тое, як адбываўся трэнінг, якія пытанні там абмяркощвалися, засталося поўнай таямніцай для назіральнікаў.