З падрабязнага аналізу прычынаў, па якой адмаўлялі вылучэнцам у кандыдацтве вынікае, што большасці было адмоўлена з-за несапраўднасці часткі подпісаў, адабраных для праверкі, а таксама недакладнасці ў дэкларацыях аб даходах альбо маёмасці.
Нядопуск вялікай колькасці прэтэндэнтаў ад апазіцыйных структураў да ўдзелу ў выбарах – самая абуральная адметнасць этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання. Аналітыкі лічаць гэты крок мясцовых уладаў лагічным працягам захадаў па забеспячэнні прызначанай Цэнтрвыбаркамам яўкі.
Як паведаміў з паседжання камісіі прадстаўнік кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" у Гомелі Леанід Судаленка усяго на 40 месцаў у гарадскі Савет дэпутатаў былі пададзены дакументы ад 140 чалавек, з якіх 54 вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, 47 працоўнымі калектывамі і 39 палітычнымі партыямі.
Адмову ў рэгістрацыі атрымалі А. Лінкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), паколькі ў прэтэндэнта выявіліся несапраўдныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах, С. Статкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), у якога 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі.
Вынікі першага этапу выбарчай кампаніі падвялі 18 студзеня лідэры правацэнтрысцкай партыйнай кааліцыі. Прэс-канферэнцыя з нагоды завяршэння этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прайшла ў фармаце перадвыбарчага пікету каля Камароўскага рынку.