Прадстаўніку кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" ў Гомелі Леанід Судаленка дазволілі прысутнічаць 16 студзеня на паседжанні працоўнай групы Гомельскага гарадскога выбаркама пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў і дакументаў асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты ў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Большасць сябраў РВК прагаласалі за тое, каб дазволіць назіральнікам Тамары Шчапёткінай і Сяржуку Русецкаму, што звярнуліся з адпаведнымі заявамі ў РВК, назіраць працэс праверкі, але без фатаграфавання і аўдыязапісу.
Да шэрагаў назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якім адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, далучыліся салігорскі назіральнік Леанід Мархотка і назіральніца з Мінску Валянціна Свяцкая.
У ходзе аналізу рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта “Аб вызначэнні ў г. Мінску месцаў для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пры правядзенні выбараў ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў” назіральніца Валянціна Свяцкая не ўбачыла адрозненняў ад аналагічных рашэнняў мінулых выбарчых кампаній.
На зварот доўгатэрміновага назіральніка Аляксея Лапіцкага даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных аркушаў з подпісамі прэтэндэнтаў і непасрэдна бачыць дакументы, старшыня Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў адказаў коратка і паказальна.
Назіральніку з Маладзечна адмовілі ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, паколькі прысутнасць назіральніка пры правядзенні праверкі не агаворана ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь.
“Улады ўсё прадумалі. Працэдура аспрэчваньня праз суды вынікаў фармаваньня выбарчых камісій бессэнсоўная зь юрыдычнага пункту гледжаньня”, адзначае Валянцін Стэфановіч у інтэрв’ю Свабодзе. Каб сітуацыя змянілася, трэба ўнесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс, лічыць эксперт.
Пад час праверкі падпісных аркушаў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за саабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі зрабіў некалькі фотаздымкаў і ў яго ўзніклі падазрэнні наконт сапраўднасці некаторых подпісаў на аркушах і прастаўлення даты адной рукой.
Пры вывучэнні ў судзе заяў выбаршчыкаў па вылучэнні прэтэндэнтаў у склад камісій высветлілася, што пры вылучэнні ва ўчастковую выбарчую камісію ўчастку для галасавання №13 (дарэчы, там, куды вылучаўся і прадстаўнік Партыі БНФ) ад грамадзянаў шляхам падачы заявы ў заявах 7 асобаў адсутнічалі неабходныя звесткі: не было пазначанае іх месца працы (занятак) і пасады.
У раённых судах Мінска адбыліся пасяджэнні па абскарджванні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная скарга не задаволеная. Аднак у прадстаўнікоў апазіцыі ёсць свае матывы для зваротаў у суды пры загадзя зразумелых выніках.
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель паведаміў, што ўпершыню за шмат гадоў яму было дазволена азнаёміцца з дакументамі і сабранымі подпісамі вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў па адной з выбарчых акруг.
Назіральнік з Гомеля Віктар Адзіночанкав яшчэ перад паседжаннем падаў заяву ў Пушкінскую акруговую камісію аб магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў. На пасяджэнні АВК ён яшчэ раз нагадаў камісіі аб сваім намеры, але канкрэтна высветліць, калі будуць правярацца подпісы не ўдалося.
“Няпоўнай і фармальнай” праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць праверку, якую правяла Мінская гарадская выбарчая камісія па ягоным звароце ў ЦВК. Зварот тычыўся магчымага фінансавання з боку БРСМ удзелу студэнтаў у перадвыбарчых пікетах і прадстаўлення ім вызвалення ад заняткаў.