Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.
Трэцяга студзеня адбылося паседжанне адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска, на якім прайшло фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. У выніку ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый, якіх і так вылучалася вельмі маленькая колькасць, у склад участковых камісій уключана не было.
На ўключэнне ва ўчастковыя камісіі прэтэндавалі 377 чалавек. Прайшлі ўсе - «годныя, неаднаразова прымалі ўдзел у выбарах». На ўсё паседжанне па фармаванні УВК прадстаўнікам Глыбоцкага райвыканкама на чале са старшынёй Алегам Морхатам хапіла 52 хвілінаў.
Пасля зацверджання прапановы па колькасным складзе для фармавання 24-х УВК (23 камісіі - па 11 чалавек, камісія №24- 5 чалавек, - усяго 258 чал.), колькасць вылучаных прэтэндэнтаў супала з колькасцю свабодных месцаў у складзе ўчастковых камісій.
Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета дэпутатаў не знайшла парушэнняў дзеючага выбарчага заканадаўства і выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу ў дзеяннях актывістаў БРСМ з Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Белаазёрская гарадскя выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў на 15 выбарчых акругаў зарэгістравала 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты.