Студэнтаў БДУ актыўна запрашаюць браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні ў якасці асобных кандыдатаў у дэпутаты. Прычым, як вынікае з перапіскі ў чаце студэнтаў, прыняць удзел у пікеце менавіта ў якасці членаў ініцыятыўных груп.
Назіральніца па Мінску Валянціна Свяцкая адзначае толькі адно адрозненне: У 2017 годзе выключаная са спісу забарона на збор подпісаў у падземных пешаходных пераходах. У астатнім – гэтыя рашэнні пры параўнанні выглядаюць як сіямскія блізняты
Па Бярозаўскай выбарчай акрузе №24, куды ўваходзіць сам горад Бяроза, на дадзены момант зарэгістравана дзве ініцыятыўныя групы. Адна з іх - група сябра Аб'яднанай Грамадзянскай партыі, актыўнага ўдзельніка вясновых акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3 Аляксандра Кабанава.