Участак для галасавання №36, які размяшчаецца ў інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, працягвае паказваць сенсацыйныя вынікі па датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў у Мінскі гарадскі Савет.
Пад час рэгістрацыі назіральнікам па выбарах у Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання на выбарчым участку №6 праваабаронца Валер Пуціцкі звярнуў увагу на вялікую колькасць назіральнікаў ад РГА “БРСМ” на ўчастку. У журнале для рэгістрацыі ён налічыў чатырох прадстаўнікоў гэтай праўладнай арганізацыі, што недапушчальна.
Вам вядомыя факты, калі адміністрацыі навучальных і іншых установаў, прадпрыемстваў прымушаюць сваіх падначаленых галасаваць у дні датэрміновага галасавання? Паведамляйце пра гэта незалежным назіральнікам на электронны адрас elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.